Вяртанне квіткоў

Вяртанне ўваходнага квітка па ініцыятыве грамадзяніна альбо юрыдычнай асобы ажыццяўляецца не паздней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры: глава 22, артыкул 217, пункт 5). Пры гэтым грамадзяніну альбо юрыдычнай асобе, якія вярнулі квіток, кампенсуецца 75 працэнтаў кошту білетаў (Загад тэатра № 265, пункт 7).

Калі днём правядзення мерапрыемства з'яўляецца 10-е чысло месяца, то апошнім днём вяртання квітка будзе 8-е чысло месяца.

Пры гэтым:

  • Квіткі, аплачаныя ў касах тэатра імя Янкі Купалы і раздрукаваныя на афіцыйных білетных бланках тэатра, вяртаюцца па месцы набыцця.

  • Грашовыя сродкі за квіткі, аплачаныя і раздрукаваныя праз сайт kupalauski.by, вяртаюцца на карт-рахунак трымальніка карты на працягу 7 каляндарных дзён са дня падачы заявы на вяртанне квiткоў, пры наяўнасці раздрукаваных бланкаў квіткоў (абавязкова) і электроннага чэка аплаты (пажадана).

Заява можа быть накiравана:

  • на паштовы адрас тэатра: 220030, г. Мiнск, вул. Энгельса, 7, каб.318-319

  • у касу тэатра - вул. Энгельса, 7а

БЛАНК ЗАЯВЫ НА ВЯРТАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА КВІТКА

  • Сэрвісны збор (альбо паслуга касы) і паслуга рэзервавання не падлягаюць вяртанню.

  • Вяртанне ўваходнага квітка ў выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым ажыццяўляе арганізатар.

  • У выпадку адмены, замены, пераноса мерапрыемства квіткі прымаюцца да вяртання на працягу 7 (сямі) каляндарных дзён са дня мерапрыемства.





Інфармацыя па набыцці квіткоў
+375 (17) 367 - 17 - 17
Каса тэатра працуе з 10.00 да 19.00
вул.Энгельса, 7, Мінск, 220030 Рэспубліка Беларусь